Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялікабрытаніі заблякавалі рахункі Russia Today


Маргарыта Сіманьян
Маргарыта Сіманьян

У Вялікабрытаніі зачынілі ўсе банкаўскія рахункі расейскага тэлеканалу Russia Today. Пра гэта ў сваім Твітары паведаміла галоўны рэдактар каналу Маргарыта Сіманьян.

"Рашэньне перагляду не падлягае". Няхай жыве свабода слова!" — піша Сіманьян.

Паводле РІА Навіны, рахункі RT у Вялікабрытаніі былі ў банку NatWest, які ўваходзіць у групу Royal Bank of Scotland. Рахунак RT, як гаворыцца ў накіраваным банкам апавяшчэньні, будзе канчаткова зачынены ў сьнежні, а сродкі зь яго будуць вернутыя тэлеканалу ў выглядзе чэка.

У чэрвені 2015 году ў Францыі былі арыштаваныя рахункі інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня», у склад якога ўваходзіць RT. Арышт быў накладзены паводле пазову былых акцыянэраў "ЮКОСу" ў мэтах выкананьня рашэньня Гаагскага трацейскага суда па пазове былых акцыянэраў "ЮКАСу" да Расеі на агульную суму амаль у 50 мільярдаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG