Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: імя "Матаролы «прапануюць надаць школе ў Санкт-Пецярбургу


Вясельле «Матаролы» ў ліпені 2014 году.

Вясельле «Матаролы» ў ліпені 2014 году.

Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расіі Віталь Мілонаў прапануе назваць адну са школ Пецярбургу імем палявога камандзіра данецкіх сэпаратыстаў Арсенія Паўлава, вядомага як «Матарола».

«Матарола» загінуў напярэдадні ў Данецку ў выніку выбуху бомбы, закладзенай у ліфце дому, дзе ён жыў.

Як паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на прэс-службу дэпутата, Мілонаў зьвярнуўся з гэтай прапановай да губэрнатара Санкт-Пецярбургу Георгія Палтаўчанкі.

Прадстаўнік Міністэрства абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка лічыць, што сьмерць выратавала «Матаролу» ад «непазьбежнага пакараньня» ў выглядзе пажыцьцёвага зьняволеньня. «Проста пашанцавала», — сказаў Лысенка.

Арсень Паўлаў — «Матарола» служыў у расейскай арміі, удзельнічаў у другой чачэнскай вайне. Вясной 2014 году прыбыў ва Ўкраіну. Ваяваў пад Славянскам, пад Ілавайскам, у Данецкім аэрапорце і ў раёне Дэбальцава. «Матарола» набыў вядомасьць сваёй жорсткасьцю. Ён, паводле ўласных прызнаньняў, асабіста катаваў і расстрэльваў палонных.

У «ДНР» аб’яўлена трохдзённая жалоба з нагоды гібелі «Матаролы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG