Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку забілі камандзіра прарасейскіх сэпаратыстаў


У Данецку, па папярэдніх дадзеных, забіты адзін камандзіраў «Апалчэньня ДНР» Арсен Паўлаў, вядомы па мянушцы «Моторола», Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на сваю крыніцу.

Па наяўных зьвестках, у ліфце дома, дзе жыў Арсен Паўлаў, спрацавала выбуховае прыстасаваньне. «Моторола», які знаходзіўся ў месцы выбуху, атрымаў цяжкія раненьні, ад якіх памёр, паведаміла крыніца «Інтэрфакса».

Паводле яго слоў, у замаху падазраецца «украінская дывэрсійна-разэведвальная група».

У групоўцы «ДНР» у нядзелю ўвечары пацьвердзілі гібель у Данецку аднаго зь лідэраў групоўкі Арсена Паўлава. Пра гэта пішуць сайты сэпаратыстаў са спасылкай на лідэра групоўкі Дзяніса Пушыліна.

«Сёньня забіты Арсен Паўлаў, для ўсіх нас гэта велізарная страта», — сказаў Пушылін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG