Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 кастрычніка: суды над Пальчысам і Някляевым


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Менск — у Менскім гарадзкім судзе працяг судовага працэсу па крымінальнай справе над 25-гадовым жыхаром Ліды Эдуардам Пальчысам — заснавальнікам блогу 1863x, вядомым пад псэўданімам Джон Сыльвэр. Пачатак а 10-ай.

Менск — судовы разгляд па абвінавачваньню Уладзімера Някляева ў парушэньні «парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Суд Ленінскага раёну (вул Сямашка, 22). Пачатак 11.30.

Менск — ў мастацкай галерэі «Унівэрсытэт культуры» (Палац Рэспублікі) адкрыцьцё выставы дыплёмных працаў «Крокі да майстэрства» навучэнцаў мастацкага аддзяленьня Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. (пл. Кастрычніцкая,1). Пачатак а 17-ай.

У гісторыі:

1346 — падчас бітвы пры Нэвілз-Кросе была разгромленая армія Шатляндыі ангельскімі войскамі. Шатляндзкі кароль Давід ІІ ўзяты ў палон.

1448 — туркі разьбіваюць вугорскія войскі ў другой бітве на Косавым полі

1483 — папа рымскі Сыкст IV стварае гішпанскую інквізыцыю з мэтай выгнаньня з Гішпаніі арабаў ды габрэяў.

1588 —у пачаў дзейнічаць Статут Вялікага Княства Літоўскага. Часам гісторыкі называюць яго першай эўрапейскай канстытуцыяй. Гэты кодэкс права на працягу 250 гадоў быў дзейным законам на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Ўкраіны і складаў аснову ўсёй прававой сыстэмы Вялікага Княства.

1696 —у нарадзіўся Аўгуст III — вялікі князь літоўскі і кароль польскі, адзін з колішніх кіраўнікоў нашага краю. Аўгуст III ня меў сваіх палітычных канцэпцыяў, і таму кіравалі фаварыты. Цэнтральная ўлада амаль ня дзейнічала, а мясцовыя ўлады ў паветах праводзілі сваю самастойную палітыку. У выніку краіна ўсё больш трапляла ў залежнасьць ад Расеі. Калі ж Аўгуст III памёр у

1763 годзе, частка Беларусі ўжо была далучаная да Расейскай імпэрыі.

1831 — Майкл Фарадэй адкрыў зьяву электрамагнітнай індукцыі

1869 — па заданьні газэты «Нью-Ёрк Геральд» Генры Стэнлі адправіўся шукаць экспэдыцыю Дэвіда Лівінгстона, які зьнік у Афрыцы

1905 — Мікалай II падпісвае Маніфэст аб дараваньні лібэральных свабод і наданьні Дзяржаўнай Думе заканадаўчых паўнамоцтваў

1918 — Вугоршчына аб’явіла аб незалежнасьці ад Аўстрыі

1924 — у Пінску заснаваны Музэй Беларускага Палесься

1933 — Альбэрт Айнштайн прыехаў у Нью-Ёрк як бежанец з нацысцкай Нямеччыны

1959 — паўднёваафрыканская кампанія «Дэ Бірс» аб’явіла аб тым, што ёю былі зроблены першыя штучныя алмазы

1961 — адкрыўся XXII зьезд КПСС (праходзіў да 31 кастрычніка), на якім была прынятая 3-я Праграма КПСС і аб’яўлена задача пабудовы камуністычнага грамадзтва да 1980 году. Зьезд прыняў рашэньне аб вынасе цела Сталіна з Маўзалею.

1961 — у нью-ёрскім Музэі сучаснага мастацтва была выстаўлена карціна Анры Матыса «Човен». Толькі 3 сьнежня нехта зьвярнуў увагу на тое, што карціна вісіць нагамі ўгору.

1962 — першы выступ «Бітлз» на брытанскім телебачаньні

1964 — ў Беларусі было адкрытае першае прамысловае радовішча нафты. Вучоныя кажуць, што калі б Беларусь цалкам жыла толькі за кошт свае нафты, дык выбрала б увесь запас за 30 гадоў.

1967 — у Нью-Ёрку адбылася прэм’ера мюзікла «Валасы»

1968 — пачаўся паэтапны вывад союзных войскаў з тэрыторыі Чэхаславакіі

1988 — у Лёндане ўпершыню выканана 10-я сымфонія Людвіга ван Бэтховэна, якую доўгі час не маглі знайсьці. Яна была адрэстаўравана ангельскім дасьледчыкам Бары Купэрам на падставе знойдзеных у Бэрліне папераў вялікага кампазытара

1990 — прэм’ера спэктаклю «Тутэйшыя» ў Купалаўскім тэатры

У гэты дзень нарадзіліся:

1785: Тадэвуш Валянскі, польскi гісторык і археоляг

1865: Люцыян Жалігоўскі, генэрал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.

1900: Ібрагім Гембіцкі, беларускі графік

У гэты дзень памерлі:

1849: Фрэдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст

1976: Радаслаў Астроўскі, беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады.

Цытата

«Музыка ня мае Бацькаўшчыны»

Фрэдэрык Шапэн

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG