Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ летась памылкова выдаткаваў суму, якая перавышае 10% ВУП Беларусі


У 2015 годзе зь бюджэту Эўразьвязу было памылкова выдаткавана 5,5 мільярдаў эўра, то бок 3,8% усіх сродкаў — так вынікае са справаздачы Эўрапейскай падліковай палаты ў Брусэлі.

Летась выдаткі зь бюджэту ЭЗ склалі 145,2 мільярды эўра, у пераліку на аднаго грамадзяніна — 285 эўра. Гэта прыблізна 1% нацыянальнага даходу ЭЗ і 2% ад выдаткаў усіх дзяржаў-чальцоў эўрасупольнасьці.

Эўрапейская падліковая палата прааналізавала 1,2 тысячы грашовых апэрацый. Сярод іх 12 было зьдзейсьненых з падазрэньнем махлярства.

У рамках некаторых праектаў была завышаная колькасьць гадзінаў працы, некаторыя фірмы, напрыклад, уносілі ў справаздачы выдаткі, якія ажыцьцяўляліся падчас рэалізацыі іншых праектаў. Фэрмэры, якія карысталіся дапамогай ЭЗ, завышалі плошчы сельгасугодзьдзяў, якія яны апрацоўвалі.

XS
SM
MD
LG