Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік камітэта Дзярждумы па абароне назваў цэлі «Іскандэраў» у Калінінградзкай вобласьці


Паводле яго слоў, ракеты будуць наведзены на элемэнты амэрыканскай ПРА

Кіраўнік маскоўскага аддзяленьня ваенна-патрыятычнага руху «Юнармия», кіраўнік камітэта Дзяржаўнай Думы па абароне Уладзімір Шаманаў у інтэрвію праграме «Вести в субботу» патлумачыў, навошта Расея разьмясьціла комплексы «Іскандэр» у Калінінградзкай вобласьці.

«Гэтыя ракеты будуць, перш за ўсё, нацэлены супраць тых абʼектаў, якія парушаюць балянс, раўнавагу і якія пастаўлены або будуць ставіцца ў будучыні ў рамках так званай ПРА», — сказаў ён.

Былы камандуючы ПДВ адмовіўся адказваць на пытаньне вядучага, ці магчыма аснашчэньне гэтых ракет ядзернымі боегалоўкамі. Ён адзначыў, што ракеты, якія выкарыстоўваюць звычайны зарад, таксама досыць эфэктыўныя.

Аб перакідцы «Іскандэраў» у Калінінградзкую вобласьць стала вядома 8 кастрычніка. Прадстаўнік Міністэрства абароны РФ пацьвердзіў гэтую інфармацыю і дадаў, што Расея гэта рабіла і раней і мае намер рабіць у будучыні «у рамках баявой падрыхтоўкі».

XS
SM
MD
LG