Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У бок Расеі ці Эўразьвяза? Чарнагорыя абірае парлямэнт


У Чарнагорыі сёньня праходзяць парлямэнцкія выбары. Асноўную барацьбу вядуць партыя сацыялістаў на чале зь дзеючым прэм’ер-міністрам Міла Джуканавічам і прарасейская апазыцыйная кааліцыя «Дэмакратычны фронт».

Па дадзеных сацыялягічных апытаньняў, партыя прэм’ер-міністра здольная перамагчы на выбарах, але хутчэй за ўсё страціць абсалютную большасьць у парлямэнце. Напярэдадні галасаваньня Джуканавіч заявіў, што парлямэнцкія выбары вызначаць вэктар разьвіцьця Чарнагорыі.

У траўні ўрад Джуканавіча падпісаў пратакол аб уступленьні Чарнагорыі ў НАТО, які дазваляе краіне ўдзельнічаць у пасяджэньнях вайсковага зьвязу ў якасьці назіральніка.

Кааліцыя «Дэмакратычны фронт» выступае супраць уступленьня краіны ў Эўразьвяз і НАТО і, у выпадку перамогі, абяцае адмяніць прызнаньне незалежнасьці Рэспублікі Косава. Кіроўная партыя раней абвінаваціла апазыцыянэраў у атрыманьні фінансаваньня з Масквы.

XS
SM
MD
LG