Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад Ды Капрыё патрабуюць сысьці з пасады пасла ААН праз дачыненьне да карупцыі


Леанарда Ды Капрыёё
Леанарда Ды Капрыёё


Швайцарскі дабрачынны фонд Bruno Manser Fund запатрабаваў ад амэрыканскага актора Леанарда Ды Капрыё скласьці зь сябе званьне пасланца міру ААН празь ягонае дачыненьне да карупцыі.

Пра гэта паведаміў уплывовы часопіс Variety.


Фонд абвінаваціў актора ў атрыманьні грошай ад асобаў, зьвязаных з малайзійскім дзяржаўным інвэстыцыйным фондам 1MDB, якім у асабістых мэтах карыстаўся прэм’ер-міністар краіны Наджыб Разак. «Леанарда Ды Капрыё неаднаразова адмаўляўся растлумачыць прычыну сваіх шчыльных асабістых і фінансавых повязяў з ключавымі фігурантамі скандалу вакол 1MDB», — прыводзіць выданьне заяву дырэктара Bruno Manser Fund Лукаса Страўмана.

«Гэта непрымальна. Калі Ды Капрыё не дыстанцуецца ад карупцыі ў Малайзіі, яму варта скласьці зь сябе паўнамоцтвы пасланца міру ААН у галіне барацьбы са зьменамі клімату. Мы ня зможам ахоўваць навакольнае асяродзьдзе, калі ня скончым з карупцыяй», - сказаў Страўман.

Як паведамляла раней газэта The Wall Street Journal, фільм рэжысэра Марціна Скарсэзэ «Воўк з Уол-стрыт» (The Wolf of Wall Street, 2013 год) з Ды Капрыё ў галоўнай ролі быў зьняты галоўным чынам на грошы з 1MDB.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG