Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Керы абмяркуе Сырыю з заходнімі хаўрусьнікамі ў Лёндане


Джон Керы

Джон Керы


Дзяржсакратар ЗША Джон Керы правядзе ў нядзелю ў Лёндане перамовы зь міністрамі замежных спраў Вялікай Брытаніі, Францыі і Нямеччыны з мэтай дамагчыся аднаўленьня замірэньня ў Сырыі.

У гэтай сустрэчы будуць удзельнічаць прадстаўнікі сырыйскага ўраду і сырыйскай апазыцыі. Керы прыбывае ў Лёндан не з падрабязным новым мірным плянам для Сырыі, а хутчэй са сьвежымі ідэямі, паведамляе ВВС.

У суботу ў Лязане адбылася сустрэча Керы з расейскім міністрам замежных справаў Сяргеем Лаўровым, а таксама прадстаўнікамі шэрагу іншых краінаў, якія маюць дачыненьне да канфлікту ў Сырыі — Савудаўскай Арабіі, Ірана і Турэччыны.


Перамовы, якія доўжыліся пяць гадзін, завяршыліся прыняцьцем кароткай сумеснай заявы аб неабходнасьці працягваць кантакты паміж дыпляматамі.
Паводле Джона Керы, удзельнікі перамоваў у Лязане абмеркавалі новыя ідэі, якія могуць прывесьці да новых падыходаў да мірнага працэсу ў Сырыі.

XS
SM
MD
LG