Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель заклікае Эўразьвяз увесьці новыя санкцыі супраць Расеі


Уладзімер Пуцін і Ангела Мэркель
Уладзімер Пуцін і Ангела Мэркель

Канцлер ФРГ Ангела Мэркель хоча заклікаць ЭЗ да ўвядзеньня санкцый супраць Расеі з-за дзеяньняў Масквы ў Сырыі, паведаміла ў суботу нямецкая газэта Frankfurter Allgemeine Zeitung са спасылкай на неназваных прадстаўнікоў з атачэньня канцлера.


Па дадзеных выданьня, гэта тэма павінна абмяркоўвацца ў ходзе паседжаньня Эўрапейскай Рады 20 і 21 кастрычніка.


Газэта піша, што канцлеру будзе няпроста дамовіцца пра новыя санкцыі спачатку са сваімі партнэрамі па кіруючай кааліцыі ў ФРГ, а затым на ўзроўні Эўразьвязу, аднак у кіраўніцтве ФРГ «назапасілася незадаволенасьць расейцамі» у сувязі з палітыкай Масквы ў Сырыі.
Frankfurter Allgemeine Zeitung таксама адзначае, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама абяцаў Мэркель, што Вашынгтон акажа падтрымку дзеяньням ЭЗ супраць Расеі, калі ў Эўразьвязе прыйдуць да згоды ў дачыненьні да новых санкцыйных захадаў.


Новыя санкцыі могуць закрануць авіяцыйную сфэру, а таксама вобласьці, зьвязаныя з міністэрствам абароны РФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG