Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слухаю крокі


Жуль Адольф Гупіль, «Падслухоўваньне»
Жуль Адольф Гупіль, «Падслухоўваньне»

Звоніць мабільнік. «Алё», — кажу я. А ў адказ — ані слова, ані закаханага дыханьня.

А ў адказ — крокі. Так, так, крокі.

Тыя, у каго я запісаная як Аксана, часам выпадкова націскаюць і тэлефануюць мне, ня ведаючы пра гэта.

І я не кладу адразу слухаўку. Слухаю крокі. Яны такія розныя, як і самі пісьменьнікі — ціхія і філязофскія, імклівыя і прыгодніцкія, лёгкія і касьмічныя.

Сёньня былі крокі аўтаркі паралельных раманаў. Якія яны? Калі я скажу «гатычненькія», яна пагодзіцца. Першая ейная кніга называлася «Крокі па старых лесьвіцах»...

Пісьменьнікі ідуць, лятуць, думаюць, а я іх слухаю. І гэта адна з найарыгінальных магчымасьцяў мабільніка.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Жуль Адольф Гупіль, «Падслухоўваньне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG