Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 кастрычніка: справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя руху «За свабоду»


«Бітва народаў» пад Ляйпцыгам

«Бітва народаў» пад Ляйпцыгам

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя руху «За свабоду». Гатэль «Плянэта» (пр-т Пераможцаў, 31). Пачатак а 10-ай.

У гісторыі

1813 — пачалася «Бітва народаў» пад Ляйпцыгам, у якой удзельнічалі войскі Францыі, Райнскага зьвязу, Польшчы, Аўстрыі, Прусіі, Расеі і Швэцыі; скончылася паразай арміі Напалеона.

1923 — заснаваная кінакампанія Ўолта Дыснэя.

1946 — выкананы сьмяротны прысуд Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім злачынцам.

1964 — Кітай правёў першае выпрабаваньне ядзернай зброі.

1978 ― Караль Вайтыла абраны папам Рымскім; ён ўзяў сабе імя Ян Павал ІІ.

У гэты дзень нарадзіліся:

1854 — Оскар Уайлд, ангельскі літаратар.

1854 — Карл Каўцкі, нямецкі эканаміст, гісторык і публіцыст, адзін зь лідэраў і тэарэтыкаў нямецкай сацыял-дэмакратыі.

1884 — Флярыян Ждановіч, беларускі актор і рэжысэр.

1886 — Давід Бэн-Гурыён, адзін зь лідэраў сіянісцкага руху і стваральнік сучаснага Ізраіля.

1890 — Майкл Колінз, ірляндзкі нацыянальны герой, рэвалюцыянэр, палітычны і вайсковы дзяяч.

1927 — Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

1935 — Барыс Забораў, беларускі мастак.

1957 ― Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, пісьменьнік, журналіст.

У гэты дзень памерлі:

1553 — Лукас Кранах-старэйшы, нямецкі мастак

1793 — Марыя Антуанэта, француская каралева, пакараная адсячэньнем галавы паводле прысуду рэвалюцыйнага трыбуналу

Цытата

Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю,

Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю.

Моўчкі слухаю у росах песьню салаўя.

Над маім лунае лёсам Беларусь мая.

А над лесам, над сусьветам выпрастаў крыло

Залацісты човен-ветах, зорнае вясло.

Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая,

Я адной табе належу, Беларусь мая!

Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог,

Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог.

Чырванее раньні золак, рэха ў гаях,

А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая.

Мне краёў чужых ня трэба, як ні варажы,

Не хачу чужога хлеба, радасьцяў чужых,

Бо чужына сэрца джаліць, цісьне, як зьмяя,

Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая.

Сяржук Сокалаў-Воюш, «Беларусь мая»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG