Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў: агрэсіўнасьць і непрадказальнасьць ЗША растуць


Дзьмітры Пяскоў
Дзьмітры Пяскоў

Прэсавы сакратар Крамлю Дзьмітры Пяскоў назваў беспрэцэдэнтнымі пагрозы ЗША ўчыніць хакерскія напады супраць Расеі ў якасьці помсты за ўзломы кампутараў амэрыканскіх палітычных арганізацыяў.

Дзьмітры Пяскоў сказаў, што Масква абавязкова ўжыве захады засьцярогі ў сувязі з «усё большай непрадказальнасьцю і агрэсіўнасьцю» ЗША. Ён адзначыў, што з гэткай пагрозай на адрас Расеі выступіў віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, і гэта патрабуе ўжыць сур’ёзныя захады засьцярогі, паведамляе РИА «Новости».

Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі дадаў, што гэткія дзеяньні ЗША «пагражаюць ня толькі Расеі, але і ўсяму сьвету».

Памочнік прэзыдэнта Расеі Юры Ўшакоў, у сваю чаргу, сказаў, што Масква ўжыве захады ў сувязі з плянамі ЦРУ ўчыніць атакі ў кібэрпрасторы. Паводле яго, «гэта мяжуе з хамствам», паведаміла «Российская газета».

Тэлеканал NBC паведаміў, што ЦРУ атрымала ўказаньне распрацаваць кібэрнапады супраць Расеі. Джо Байдэн тым часам сказаў, што ЗША рыхтуюць «пасланьне» для Масквы.

Нядаўна дырэктар нацыянальнай выведкі і Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША афіцыйна абвінавацілі Расею ў датычнасьці да хакерскіх нападаў супраць амэрыканскіх палітычных арганізацыяў і базаў зьвестак выбарнікаў. Прэсавы сакратар Белага дому Джош Эрнэст паабяцаў «прапарцыйны адказ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG