Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Лязане пачаліся перамовы па ўрэгуляваньні ў Сырыі


Джон Керы і Сяргей Лаўроў на перамовах па Сырыі ў Жэнэве 9 верасьня

Джон Керы і Сяргей Лаўроў на перамовах па Сырыі ў Жэнэве 9 верасьня

У Лязане пачаліся перамовы па ўрэгуляваньні ў Сырыі прадстаўнікоў Расеі, ЗША і шэрагу рэгіянальных дзяржаваў, паведамляе агенцтва Reuters.

Раней у суботу ў Лязане прайшла двухбаковая сустрэча міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова і дзяржаўнага сакратара ЗША Джона Керы.

9 верасьня Расея і ЗША дасягнулі з бакамі канфлікту пагадненьня аб замірэньні, праца над якім вялася больш за паўгода. Рэжым спыненьня агню быў парушаны 19 верасьня пасьля нападу на гуманітарную калёну ў правінцыі Алепа. ЗША абвінавацілі ў датычнасьці да гібелі канвою расейскіх вайскоўцаў і перапынілі супрацоўніцтва з Масквой па ўрэгуляваньні сырыйскага канфлікту.

XS
SM
MD
LG