Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Расеі ў ААН: адносіны з ЗША найгоршыя з часоў Вайны Суднага дня


Віталь Чуркін
Віталь Чуркін

Прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін сказаў, што адносіны паміж Расеяй і ЗША дасягнулі самага ніжняга пункту за 43 гады, што прайшлі пасьля крызісу вакол Вайны Суднага дня 1973 году.

Разам з тым, Віталь Чуркін адзначыў, што часы савецка-амэрыканскай Халоднай вайны адрозьніваюцца ад цяперашняй сытуацыі, бо, нягледзячы на вострыя рознагалосьсі па розных праблемах, уключаючы Сырыю, Расея і ЗША працягваюць працаваць над спрэчнымі пытаньнямі і часам пасьпяхова.

Апісваючы прычыны, якія спарадзілі цяперашнюю сытуацыю, Віталь Чуркін сказаў, што гэта адбылося з-за адсутнасьці павагі і глыбокіх дыскусій па палітычных пытаньнях.

Расейскі прадстаўнік сказаў, што заходнія краіны вырашылі будаваць сваю бясьпеку за кошт Расеі, і адна з галоўных «правакацый» адбылася ў 2008 годзе, калі NATO вырашыла прыняць Украіну і Грузію.

Чуркін таксама абвінаваціў заходнія дзяржавы ў падтрымцы «перавароту ва Ўкраіне» ў 2014 годзе, калі народныя хваляваньні зрынулі прэзыдэнта Віктара Януковіча.

Пры гэтым ён сказаў, што Расея хацела б нармалізаваць адносіны з ЗША.

У 1973 годзе Эгіпэт і Сырыя нечакана атакавалі Ізраіль. У выніку цяжкіх баёў ізраільская армія адбіла напад і перайшла ў наступ. Праз тры тыдні быў захоплены пляцдарм на сырыйскай тэрыторыі і адкрыта дарога на Каір. На думку экспэртаў, гэта паставіла СССР і ЗША на мяжу вайны гэтак жа, як было падчас Карыбскага крызісу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG