Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэцкая авіяцыя нанесла ўдары па ісламістах на Сінайскім паўвостраве


Сінайскі паўвостраў з космасу

Сінайскі паўвостраў з космасу

Ваенна-паветраныя сілы Эгіпту нанесьлі авіяўдары па пазыцыях баевікоў у паўночнай частцы Сінайскага паўвострава, паведамляе Бі-бі-сі.

Паводле інфармацыі вайскоўцаў, у выніку атакі некалькі баевікоў былі забітыя. Іншыя падрабязнасьці не прыводзяцца.

Авіяцыя нанесла ўдары пасьля нападу баевікоў на эгіпэцкі блёкпост 14 кастрычніка. Улады паведамлялі пра гібель 12 салдат эгіпэцкай арміі і 15 баевікоў.

Супрацьстаяньне паміж ісламістамі і арміяй Эгіпту на Сінайскім паўвостраве ўзмацнілася пасьля таго, як мясцовая групоўка баевікоў прысягнула на вернасьць «Ісламскай дзяржаве».

XS
SM
MD
LG