Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДКБ зацьвердзіла стратэгію калектыўнай бясьпекі да 2025 году


14 кастрычніка па выніках саміту Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) у Ерэване была зацьверджана стратэгія калектыўнай бясьпекі АДКБ на пэрыяд да 2025 году. Але дэталі гэтага дакумэнта не агалошваюцца.

«Ерэванская стратэгія АДКБ фіксуе прыярытэты дзейнасьці арганізацыі да 2025 году, замацоўвае арыенціры далейшага разьвіцьця па ўсіх асноўных напрамках супрацоўніцтва... Лічу, што прыняцьце стратэгіі прадэманстравала новую якасьць каардынацыі ў АДКБ», — зазначыў прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсян.

Афіцыйныя крыніцы не ўдакладняюць, у чым сутнасьць новай калектыўнай стратэгіі АДКБ.

У ерэванскім саміце прымаў удзел Аляксандар Лукашэнка — ён пакінуў сталіцу Армэніі ўчора ўвечары.

Старшынства ў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы перайшло ад Армэніі да Беларусі.

XS
SM
MD
LG