Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міятавіч: Вінаватыя ў забойстве Шарамета павінны быць пакараныя


Дуня Міятавіч

Дуня Міятавіч

Забойства журналіста Паўла Шарамета — «застрашлівы сыгнал» для ўсёй мэдыя-супольнасьці, вінаватыя ў ім павінны быць пакараныя.

Пра гэта заявіла прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч па выніках візыту ў Кіеў.

«Забойства Шарамета стала застрашлівым сыгналам для ўсёй мэдыя-супольнасьці. Забойствы журналістаў ва Ўкраіне, у тым ліку Георгія Гангадзэ, Вячаслава Верамія або Алеся Бузіны, заслугоўваюць таго, каб правасудзьдзе адбылося. Беспакаранасьць ставіць кожнага журналіста пад небясьпеку», — сказала Міятавіч.

Адзін з кіраўнікоў «Украінскай праўды» Павал Шарамет трагічна загінуў 20 ліпеня, калі выбухнуў аўтамабіль, у якім ён знаходзіўся.

Генпракурор Юры Луцэнка назваў асноўнай вэрсіяй забойства Шарамета адплату за яго прафэсійную дзейнасьць.

XS
SM
MD
LG