Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У цэнтры Кіева ў Дзень абаронцы Ўкраіны праходзіць марш «Свабоды» (трансьляцыя)


«Марш славы герояў», згодна з пададзенай заяўкай, праходзіць ад парку імя Тараса Шаўчэнкі да Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве. Акцыя пачалася мітынгам ля помніка Шаўчэнкі.

Удзельнікі акцыі трымаюць у руках сьцягі ВА «Свабода», а таксама плякаты з надпісамі: «Украіна адзіная і незалежная дзяржава», «Украіна непадзельная», «Слава і гонар абаронцам Украіны».

Ва ўсеўкраінскім аб’яднаньні «Свабода» заявілі, што акцыя прысьвечаная ў тым ліку 74-годзьдзю з дня заснаваньня Ўкраінскай паўстанцкай арміі.

Паліцыя Кіева раней паведаміла, што 14 кастрычніка працуе ва ўзмоцненым рэжыме праз заплянаваныя акцыі да сьвята Пакроваў Багародзіцы і Дня абаронцы Ўкраіны. Да аховы грамадзкага парадку прыцягнутыя каля чатырох тысяч вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны, работнікаў управы патрульнай паліцыі і структурных падразьдзелаў сталічнай паліцыі.

На 14 кастрычніка, акрамя маршу «Свабоды», заплянаванае таксама шэсьце цывільнага корпусу «Азоў».

14 кастрычніка, у дзень Пакроваў Багародзіцы ды традыцыйны дзень украінскага казацтва і дзень Украінскай паўстанцкай арміі, якія лічылі Багародзіцу сваёй заступніцай, зь леташняга году адзначаюць дзяржаўнае сьвята — Дзень абаронцы Ўкраіны.

XS
SM
MD
LG