Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд за экстрэмізм і заходняя цывілізацыя па-беларуску


Віцябляне пратэстуюць супраць пабудовы сабору

Віцябляне пратэстуюць супраць пабудовы сабору

Асноўнае пра падзеі 14 кастрычніка з сайту Свабоды.

Добры вечар! Што ні сказаць пра рашэньні швэдзкіх акадэмікаў, то ўсё ж Нобэлеўская прэмія па літаратуры ажыўляе зацікаўленасьць прэміяваным пісьменьнікам і штурхае перакладчыцкі працэс уперад. Не інакш і сёлета – не мінуў і дзень ад абвяшчэньня ляўрэатам Боба Дыляна, як зьявіліся беларускія пераклады ягоных песьняў. На нашым сайце публікуем пераклады Андрэя Хадановіча, Максіма Шчура і Яна Максімюка.

ЗА ЗАЧЫНЕНЫМІ ДЗЬВЯРАМІ. У Менскім гарадзкім судзе пачаўся працэс над Эдуардам Пальчысам (вядомым у інтэрнэце як Джон Сільвэр). Судзяць Пальчыса за нібыта экстрэмісцкі зьмест, які ён зьмяшчаў на сваім блогу 1863x. Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Павал Сапелка падаў у сакратарыят Менскага гарадзкога суду скаргу на закрытасьць працэсу.

КІРГІЗСТАН ХОЧА, КАБ БЕЛАРУСЬ ПАСАДЗІЛА БАКІЕВА. А Менск пра гэтае хаценьне і ня чуў.

У ВІЦЕБСКУ ПАШУКАЮЦЬ «КАМПРАМІСНАЕ» МЕСЦА ДЛЯ САБОРУ. Будаўніцтва Сафійскага сабору ў Віцебску прыпыненае, «пакуль ня будзе знойдзена кампраміснае рашэньне». Так вырашылі ўлады пасьля таго, як каля пяці тысяч жыхароў гораду падпісалі пэтыцыю супраць заплянаванага будаўніцтва копіі Сафійскага сабору, якое прадбачвала знос мясцовага парку.

АДНАГО ПОЛЯ ЯГАДЫ. Наш рэдакцыйны калега Сяргей Дубавец усьцешыўся, што «Гедройця» ў Менску і «Нобэля» ў Стакгольме сёлета далі «постацям аднаго поля» – бардам, то бок Максу Шчуру і Бобу Дыляну. Гэта, лічыць аўтар, яшчэ адзін доказ, што беларуская культура належыць да заходняй цывілізацыі.

Падпісацца праз электронную пошту.

XS
SM
MD
LG