Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: у Расеі зьнік кіраўнік галоўнага банку праваслаўнай царквы


Аляксандр Швец, кіраўнік зьвязанага з Рускай праваслаўнай царквой банку «Перасьвет», перастаў выходзіць на сувязь. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождж» са спасылкай на крыніцы, блізкія да мэнэджмэнту кампаніі. Прэс-служба банку пакуль не пракамэнтавала гэтую інфармацыю.

У пачатку кастрычніка рэйтынгавае агенцтва Fitch паведаміла аб нэгатыўным стане справаў у банку. Паводле дадзеных агенцтва, «Перасьвет» выдаваў крэдыты кампаніям, якія ня маюць рэальных актываў. У самім банку ацэнку назвалі несправядлівай, заявіўшы, што Fitch выкарыстала састарэлыя дадзеныя.

Паводле інфармацыі РБК, Руская праваслаўная царква зьяўляецца галоўным акцыянэрам банку «Перасьвет». Празь яго, у прыватнасьці, Царква ўкладвала грошы ў сумесны фонд з «Роснано».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG