Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея бестэрмінова разьмесьціць у Сырыі сваю авіяцыю. Прэтэнзіі не прымаюцца


Разьбіты бамбёжкамі Алепа, выгляд зьверху
Разьбіты бамбёжкамі Алепа, выгляд зьверху

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб ратыфікацыі пагадненьня з Сырыяй, якое прадугледжвае бестэрміновае разьмяшчэньне ў Сырыі расійскай авіяцыі.

Раней гэта пагадненьне ўхвалілі Дзярждума і Савет Фэдэрацыі.

Пагадненьне было падпісана прадстаўнікамі Расеі і Сырыі яшчэ летась, але яе ратыфікацыя пачалася толькі сёлета ўвосень.

У дакумэнце агаворваецца, што авіягрупа разьмешчаная ў краіне на просьбу ўраду Башара Асада, а таксама фіксуецца, што ўзбраеньне і паліва для яе будуць увозіцца ў Сырыю на бяспошліннай аснове. Таксама адзначана, што сырыйскі бок не прадʼяўляе ніякіх прэтэнзій Расеі, яе авіягрупе і яе асабістаму складу і не ўзбуджае супраць іх ніякіх пазоваў у сувязі зь іх дзейнасьцю.

Улады ЗША ня раз выказвалі занепакоенасьць у сувязі з пашырэньнем групы расейскіх войскаў і бамбаваньнямі Алепа пры яе ўдзеле. Праваабаронцы адзначаюць, што пры бамбёжках Алепа масава гінуць мірныя жыхары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG