Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяцёра расейскіх спартоўцаў дыскваліфікаваныя на чатыры гады


Спартовы арбітражны суд у Лязане дыскваліфікаваў на чатыры гады пяцёх расейскіх спартоўцаў-хадакоў.

Паведамляецца, што допінг-пробы Івана Наскова, Міхаіла Рыжова, Веры Сакаловай, Дзяніса Стралкова і Эльміры Алембекавай далі станоўчы вынік на эрытрапаэтын.

У ліпені Ўсясьветнае антыдопінгавае агенцтва падало даклад, зь якога вынікае, што расейскія антыдопінгавыя лябараторыі наўмысна хавалі станоўчыя пробы спартоўцаў на ўжываньне забароненых прэпаратаў. Пры гэтым да махінацыі з аналізамі была датычная ФСБ.

Да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра не былі дапушчаныя больш за сотню расейскіх спартоўцаў. У поўным складзе была адхіленая ад спаборніцтваў паралімпійская зборная Расеі.

Таксама на Алімпіяду ў Рыё не была дапушчаная мужчынская зборная ў веславаньні на байдарках і каноэ.

XS
SM
MD
LG