Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 14 кастрычніка: пачатак суду над Эдуардам Пальчысам, прэзэнтацыя Гісторыі сярэднявечнай Эўропы Алега Трусава


ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Пачатак судовага працэсу па крымінальнай справе блогера Эдуарда Пальчыса. Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Месца правядзеньня — Менскі гарадзкі суд (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1) Пачатак а 10:00

Менск. Прэзэнтацыя новага навучальнага дапаможніка для беларускіх школ і ліцэяў па Гісторыі сярэднявечнай Эўропы. Аўтар — Алег Трусаў. Месца правядзеньня — Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а) Пачатак а 18:00

Менск. Брыфінг па Выніках місіі МАГАТЭ ў справе комплекснай ацэнкі інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь (IRRS) з удзелам кіраўніка місіі, прадстаўнікоў МАГАТЭ і кіраўніцтва МНС. Месца правядзеньня — канфэрэнц-заля МНС (вул. Рэвалюцыйная, 5). Пачатак аб 11:30

Менск. У рамках правядзеньня мерапрыемстваў, прысьвечаных Году культуры, Нацыянальны мастацкі музэй сумесна з польскім Інстытутам у Менску і грамадзкім абʼяднаньнем «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў» праводзіць мерапрыемства «Вялікія рамантыкі Радзімы», прысьвечанае 220-годзьдзю з дня нараджэньня вядомых культурных і грамадзкіх дзеячаў Яна Чачота і Тамаша Зана. Месца правядзеньня — Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33А) Пачатак а 17:00

Менскі р-н, па 16 кастрычніка. «Грамадзянскі Форум» трэці раз запрашае на штогадовы летнік «Freedom Хутар». Тэмы гэтага году — «Палітыка. Правы чалавека». Кантакт info@civilforum.eu

Маладэчна, Менская вобласьць. Канцэрт гурту «J: морс» у межах туру па Беларусі з альбомам «Паветра». У праграме — лепшыя песьні і новы альбом «Паветра», які стаў адным з самых пасьпяховых у гісторыі гурту.

Менск. У рамках XVI Тыдня італьянскай мовы ў сьвеце пасольства Італіі ў Мінску сумесна з аддзяленьнем пасольства Швэйцарыі ў Рэспубліцы Беларусь арганізуе паказ сучасных фільмаў на італьянскай мове. Кінатэатар «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная, 20) Пачатак а 19:00

У гісторыі

1529 — скончылася аблога туркамі Вены. Турэцкая армія сышлі ад гарадзкіх муроў ні з чым.

1773 — У Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія — першае ў сьвеце міністэрства адукацыі.

1851 — у Лёндане заснаванае адно з найбольшых прэс-агенцтваў у сьвеце Reuters.

1942 — нацысты зьнішчылі Кобрынскае гета.

1947 — амэрыканскі пілёт Чарлз Егер упершыню адолеў гукавы бар’ер. 1953 — з канвэеру Менскага трактарнага заводу сышоў першы трактар «Беларусь».

1962 — амэрыканскі самалёт-выведнік выявіў савецкія ракеты на Кубе, пачатак Карыбскага крызісу.

1964 — пленум ЦК КПСС зьняў з пасады генсека Мікіту Хрушчова і абраў на ягонае месца Леаніда Брэжнева.

1981 — Хосьні Мубарака выбралі прэзыдэнтам Эгіпту. На гэтай пасадзе ён заставаўся амаль 30 гадоў.

У гэты дзень нарадзіліся

1890 — Дуайт Эйзэнхаўэр, 34-ы прэзыдэнт ЗША, камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Эўропе падчас Другой сусьветнай вайны.

1899 — Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Узвышша».

1903 — Сямён Косбэрг, савецкі канструктар авіяцыйных і ракетных рухавікоў. Пад яго кіраўніцтвам створана сэрыя вадкасных ракетных рухавікоў, які выводзілі ў космас касьмічныя караблі, спадарожнікі Зямлі і аўтаматычныя міжплянэтныя станцыі. Яго імем названая вуліца ў Слуцку і кратэр на Месяцы.

1915 — Усевалад Краўчанка, беларускі пісьменьнік, загадкава загінуў у Канах у 1961 годзе.

1940 — Кліф Рычард, брытанскі сьпявак.

1943 — Гары Паганяйла, беларускі адвакат і праваабаронца.

1946 — Дэн Маккафэрці, заснавальнік і вакаліст рок-гурту «Nazareth».

У гэты дзень памерлі

2004 — Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік

Цытата

Інтэлектуал — гэта чалавек, які карыстаецца большай колькасьцю словаў, чым неабходна, каб паведаміць суразмоўцу больш, чым самому вядома.

Дуайт Эйзэнхаўэр

XS
SM
MD
LG