Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае пасольства ў Варшаве адкрыла новы сэзон сваёй «Мовы Нанова»


Культурны цэнтар Беларусі ў Варшаве, які працуе пры амбасадзе ў польскай сталіцы, распачаў новы сэзон бясплатных курсаў беларускай мовы.

Заняткі адбываюцца ў дзьвюх групах: для пачаткоўцаў і больш абазнаных у беларускай мове. У абедзьвюх групах вучыцца каля 30 чалавек. Гэта, пераважна, палякі, але ёсьць украінцы і літоўцы, распавяла Свабодзе намесьніца дырэктара Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Юлія Рубіна. Сёньня прайшлі першыя заняткі.

«Гэта ня проста курсы беларускай мовы. Мы распавядаем слухачам пра Беларусь, яе гісторыю і культуру, пра краязнаўчыя цікавінкі і заахвочваем іх наведаць нашую краіну» — гаворыць Рубіна.

Курсы праводзяць выкладчыкі з Катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэта. Усяго для кожнай групы адбудзецца па 10 заняткаў, кожныя зь якіх працягваюцца 2 гадзіны.

Упершыню курсы беларускай мовы дыпляматы ў Варшаве арганізавалі летась. На першыя заняткі прыйшло каля 10 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG