Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна на вуліцах Бостану: 11 паліцыянтаў прывезеныя ў шпіталі


У ноч на чацьвер ва ўсходняй частцы амэрыканскага гораду Бостану адбылася перастрэлка, у выніку якой пацярпелі 11 афіцэраў паліцыі, у тым ліку два зь іх знаходзяцца ў крытычным стане.

Паводле бостанскай паліцыі, нападнік быў на месцы застрэлены. Апрача двух цяжка параненых, дзевяць паліцыянтаў атрымалі меншыя раненьні або псыхалягічны шок.

Паліцыянты прыехалі на месца здарэньне паводле тэлефоннага званка, у якім паведамлялася, што па вуліцы перамяшчаецца ўзброены мужчына.

Мясцовым жыхарам было загадана не выходзіць са сваіх дамоў, а пасьля забарона была зьнятае і людзям паведамілі, што нападнік абясшкоджаны.

Інфармацыі пра самога нападніка і ягоныя матывы пакуль не паведамляецца.

XS
SM
MD
LG