Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы пачаўся суд над назіральнікам на выбарах


Віталь Паўлаў
Віталь Паўлаў

У Воршы пачаўся суд над Віталём Паўлавым, актывістам партыі БНФ

Спадара Паўлава вінавацяць у дробным хуліганстве паводле падзеяў 11 верасьня, асноўнага дня галасаваньня ў часе мінулай выбарчай кампаніі, калі ён прысутнічаў на выбарчым участку ў якасьці назіральніка.

Зрэшты, 11 верасьня прэтэнзіяў да яго ніхто не выказваў. Але на наступны дзень ён быў затрыманы міліцыяй, калі ішоў на аршанскі чыгуначны вакзал, каб ехаць у Менск на акцыю пратэсту.

Двое міліцыянтаў, Валянцін Межусь і Руслан Папко, пад пагрозай сілы змусілі актывіста сесьці ў міліцэйскую машыну і адвезьлі ў пастарунак. Там яго двойчы абшукалі і зьмясьцілі ў камэру часовага ўтрыманьня, а потым паказалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні паводле артыкула 17.1 КаАП «Дробнае хуліганства».

Паводле пратаколу, 11 верасьня на ўчастку для галасаваньня назіральнік нібыта нецэнзурна лаяўся і абражаў старшыню камісіі Натальлю Вайцаховіч, за што быў выдалены з участку. Аднак маёр міліцыі Андрэй Лапцінскі не дазволіў актывісту пазнаёміцца з заявай, на падставе якой быў складзены пратакол.

Віталь Паўлаў цьвердзіць, што ў пратаколе напісана няпраўда: ён не аспрэчвае, што рабіў заўвагі старшыні камісіі, але ў карэктнай форме. І што з участку ніхто яго не выдаляў — ён пакінуў яго самастойна, пасьля закрыцьця, разам зь іншымі назіральнікамі.

Тое самае актывіст паўтарыў на судовым працэсе, які вяла судзьдзя Іна Кохава. Але судзьдзя вырашыла перанесьці суд на 20 кастрычніка, бо не зьявіліся ўсе сьведкі. Не зьявілася і Натальля Вайцаховіч, дырэктарка аршанскай школы № 5, былая старшыня ўчастковай камісіі, якая й паскардзілася на нібыта хуліганскія паводзіны назіральніка Віталя Паўлава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG