Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША выступіў у якасьці рэдактара часопісу Wired


Барак Абама

Барак Абама

Лістападаўскі нумар часопісу прысьвечаны ўплыву тэхналёгій на розныя сфэры чалавечага жыцьця

У Інтэрнэце апублікаваны лістападаўскі нумар часопісу Wired; у ролі запрошанага рэдактара нумару выступіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

Абама стаў першым дзейным прэзыдэнтам, які выступіў у якасьці запрошанага рэдактара буйнога выданьня.

Часопіс Wired асьвятляе сюжэты, якія знаходзяцца на стыку культуры і тэхнікі. Лістападаўскі нумар прысьвечаны таму, як тэхналёгіі ўплываюць на самыя розныя сфэры жыцьця. Абама нярэдка выказваўся пра сваю цікаўнасьць да новых тэхналёгіяў.

«Калі часопіс Wired папрасіў мяне выступіць у якасьці запрошанага рэдактара, я ніколькі не вагаўся, — піша Абама. — Я ведаю, што цяпер разгар перадвыбарчага сэзону; да таго ж, так ужо склалася, што мая асноўная праца бярэ нямала часу. Але калі даць мне шанец пагрузіцца ў абмеркаваньне магчымасьцяў міжплянэтных падарожжаў і штучнага розуму, я не адмоўлюся. Я люблю такія рэчы. Заўсёды гэтым захапляўся».

Лістападаўскі выпуск часопісу зьявіцца ў продажы 25 кастрычніка.

XS
SM
MD
LG