Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея выцясьняе з рынку беларускія ліфты


Магілёўліфтмаш
Магілёўліфтмаш

Міністэрства гандлю Беларусі накіравала ў расейскую Фэдэральную антыманапольную службу ліст з просьбай ацаніць дзеяньні Мінпраму Расеі на адпаведнасьць расейскаму закону «Аб абароне канкурэнцыі».

Беларускае міністэрства сьцьвярджае, што атрымала інфармацыю пра абмежаваньне канкурэнцыі на трансгранічным рынку ліфтавага абсталяваньня. У жніўні 2016 году расейскі Мінпрам накіраваў рэгіянальным фондам капітальнага рамонту шматкватэрных дамоў ліст з рэкамэндацыяй, што прыярытэт пры ўсталёўваньні павінны мець расейскія ліфты.

У гэтым Беларусь бачыць парушэньне артыкула 75 Дамовы аб Эўразійскім эканамічным саюзе.

Вытворчыя магутнасьці «Магілёўліфтмашу» ў 2015 годзе былі загружаныя толькі на 81%, хаця яшчэ годам раней — на 90%. Ды прадпрыемства ня стратнае: чысты прыбытак за 2 квартал 2016 году склаў 9 млн рублёў. За год колькасьць працаўнікоў заводу ня зьменшылася: на прадпрыемстве працуюць больш за 4100 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG