Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры прысуды ў адзін дзень: за літаратуру, парнаграфію і жарты


Анатоль Шапялевіч

Анатоль Шапялевіч

Добры вечар! Цырымонія ўганараваньня літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройця прайшла сёньня ў менскім гатэлі «Рэнэсанс». Ляўрэатам стаў Макс Шчур, аўтар кнігі «Завяршыць гештальт». Свабода вяла наўпроставую відэатрансьляцыю. На нашым сайце можаце таксама прачытаць рэцэнзіі на намінаваныя да прэміі кнігі.

ЗАСУДЗІЛІ І ВЫЗВАЛІЛІ – ХУЛІГАНА, ПАРНОГРАФА І АЛЬКАГОЛІКА?! Грамадзкага актывіста Зьмітра Паліенку асудзілі на 2 гады зьняволеньня з двухгадовай адтэрміноўкай. Зьмітра затрымалі пасьля разгону акцыі «Крытычная маса» 29 красавіка і абвінавацілі ў нападзе на міліцыянта і распаўсюдзе парнаграфіі ў інтэрнэце. А да ўсяго да гэтага суд скіраваў яго на прымусовае лячэньне ад алькагалізму. «Страшная не турма, а [страшна] жыць пры гэтай дыктатуры і маўчаць» – сказаў нам Зьміцер.

ЖАРТЫ СКОНЧЫЛІСЯ. Праваабаронцу з Самары Марыю Рымар суд у Менску аштрафаваў за тое, што яна пажартавала ў аэрапорце, сказаўшы мытнікам, што ў яе сумцы знаходзіцца выбухоўка. Ёй трэба заплаціць беларускай дзяржаве каля тысячы даляраў. Жанчына зможа пакінуць Беларусь пасьля 24 кастрычніка, калі прысуд уступіць у сілу.

РОВАР АД СВАБОДЫ Ў РАГАЧОЎ. Наш сталы слухач з Рагачова Анатоль Шапялевіч напісаў у рэдакцыю ліст з просьбай аб дапамозе набыць яму ўтулку для ровара. Дырэктар РС Аляксандар Лукашук вырашыў купіць спадару Шапялевічу цэлы ровар. Падарунак завёз у Рагачоў наш нястомны падарожнік Зьміцер Бартосік, які запісаў гутарку і відэа з рагачоўскім слухачом-раварыстам. Усе ў рэдакцыі цяпер гадаюць: што будзе, калі нейкі сталы слухаць папросіць Свабоду дапамагчы яму набыць перарывальнік для сыстэмы запальваньня ў ягоным аўтамабілі?!

ЧАМУ АМЭРЫКА НЕ ВІНАВАТАЯ Ў ТРАГЕДЫІ З БЭНЗАПІЛОЙ У МЕНСКУ? На гэтае пытаньне адказвае Севярын Квяткоўскі ў сваім блогу.

Падпісацца праз электронную пошту.

XS
SM
MD
LG