Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Панаехалі!» — На Гомельшчыне міграцыйная служба выдаляе нелегалаў


На Гомельшчыне міліцыя выдаляе з краіны 48 замежнікаў — яны парушылі беларускае заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства.

Пра гэта паведамляе міграцыйная служба ўправы ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму.

Міліцыя праверыла рынкі, вакзалы, інтэрнаты, прыватныя адрасы, а таксама шэраг прадпрыемстваў і арганізацыяў. Устаноўлена 56 замежнікаў, які працавалі без спэцыяльнага дазволу на права займацца працоўнай дзейнасьцю. Такія факты выяўленыя ў адзінаццаці раёнах Гомельскай вобласьці, у тым ліку ў Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Добрускім, Ельскім, Жлобінскім, Калінкавіцкім, Нараўлянскім, Рэчыцкім, Рагачоўскім.

Звыш 320 чалавек, у тым ліку і наймальнікаў, прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці за невыкананьне міграцыйнага заканадаўства. Апрача таго, заведзена сем крымінальных спраў за парушэньне замежнікамі тэрмінаў, калі ім забаронены ўезд у Беларусь.

XS
SM
MD
LG