Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзьверы ў агні» — жывая трансьляцыя спэктаклю «Беларускага свабоднага тэатру» з Манчэстэру


Кадар з трэйлеру

Кадар з трэйлеру

Глядзіце на сайце Свабоды 12 кастрычніка а 22:00.

«„Дзьверы ў агні“ — магутны матэрыял. Ягоны жывёльны гнеў і пачуцьцё несправядлівасьці расплюшчвае вас, як грузавік», — тэатральны крытык Вікторыя Садлер.

Для прагляду трансьляцыі трэба ўключыць Adobe Flash Player

Кіраўнікі «Беларускага свабоднага тэатру» Мікалай Халезін і Натальля Каляда гэтым разам паклалі ў аснову свайго сцэнічнага расповеду тры гісторыі перасьледу свабоды — Марыі Алёхінай і Pussy Riot, расейскага мастака-пэрформэра Пятра Паўленскага і ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова. У спэктаклі ў ролі самой сябе выступае Марыя Алёхіна.

Спэктакль «Дзьверы ў агні» атрымаў найвышэйшыя ацэнкі ад шэрагу брытанскіх тэатральных крытыкаў і выданьняў.

Пасьля спэктаклю адбудзецца дыскусія на тэму «Мастацтва і вайна», у якой бяруць удзел Андрэй Хлыўнюк (музыка, лідэр групы «Бумбокс»), Яўген Сьцепаненка (рэжысэр тэатра і кіно, удзельнік АТА), Мікалай Халезін (арт-дырэктар «Беларускага свабоднага тэатру», рэжысэр спэктаклю).

XS
SM
MD
LG