Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ Расеі правяла масавыя ператрусы ў крымскіх татараў


Перад пачаткам сёньняшніх ператрусаў.
Перад пачаткам сёньняшніх ператрусаў.

У анэксаваным Расеяй Крыме ў сераду ФСБ Расеі правяла ператрусы ў дамах крымскіх татараў, два чалавекі затрыманыя. Пра гэта паведамляе сайт «Крым.Реалии».

Паводле інфармацыі адваката Эміля Курбэдзінава, ператрусы прайшлі у крымскіх татараў, якія вярнуліся зь пілігрымкі ў Мэку. Курбэдзінаў лічыць, што ўлады анэксаванага паўвострава маюць намер абвінаваціць іх ва ўдзеле ў арганізацыі «Хізб-ут Тахрыр», якую ў Расеі лічаць тэрарыстычнай.

Пасьля анэксіі Крыму ў 2014 годзе на паўвостраве прайшлі масавыя ператрусы ў крымска-татарскіх актывістаў і сябраў Мэджлісу. Міністэрства замежных спраў Украіны асудзіла перасьлед сваіх грамадзян на анэксаванай тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG