Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партал 115.бел заплянавалі распаўсюдзіць на ўсю Беларусь


Скрыншот з сайту «Мой горад» (115.бел)

Скрыншот з сайту «Мой горад» (115.бел)

Дырэктар цэнтру інфармацыйных тэхналёгіяў Менгарвыканкаму Алег Сядзельнік расказаў агенцтву Minsknews пра пляны зрабіць партал скаргаў на камунальнікаў «Мой горад» (115.бел) агульнарэспубліканскім (пакуль сэрвіс працуе толькі ў Менску).

Каб зрабіць электронныя заяўкі ў службу 115 даступнымі ўсім, плянуецца ці мадыфікаваць існы сайт, ці стварыць новы. Таксама плянуецца стварыць «віртуальнага памочніка», які будзе даваць кансультацыі ў пытаньнях ЖКГ анлайн.

Партал 115.бел распачаў работу ў лістападзе 2015 году. За няпоўны год амаль 20 тысяч менчукоў падалі 33 тысячы запытаў, 28 тысяч праблем было вырашана. Сярод вырашаных — адкрытыя люкі, ямы на дарогах, адсутнасьць асьвятленьня ў пад’ездах, пашкоджаныя дзіцячыя пляцоўкі, высокія бардзюры, нявывезенае сьмецьце, кінутыя машыны і іншае.

Праўда, за год дзейнасьці парталу на ім так і не зьявілася вэрсіі на беларускай мове. Але ж звароты па-беларуску прымаюцца, на іх абяцаюць адказваць па-беларуску.

XS
SM
MD
LG