Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Памежным камітэце Беларусі ня ведаюць пра ініцыятыву расейскіх памежнікаў


Ілюстрацыйнае фота. Беларуска-расейская мяжа, Смаленская вобласьць

Ілюстрацыйнае фота. Беларуска-расейская мяжа, Смаленская вобласьць

Дзяржаўны памежны камітэт не ажыцьцяўляе памежнага кантролю ў пункце пропуску «Рэдзькі» — «Краснае» («Красная Горка») ды іншых, гэта ўнутраныя пункты пропуску на трасе Берасьце — Масква пад Смаленскам.

Гэтак на просьбу Свабоды прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандар Цішчанка пракамэнтаваў паведамленьне DW аб тым, што Расея быццам бы зьмяніла правілы ўезду для грамадзянаў Эўразьвязу, якія ўяжджаюць на тэрыторыю РФ на аўтамабілі празь беларускую мяжу, і што іх цяпер не прапускаюць у Беларусь:

«На мяжы Беларусі і Расеі, у пункце пропуску „Рэдзькі“ — „Краснае“ („Красная Горка“) пад Смаленскам, ды і ў іншых, беларускіх сіл памежнага кантролю няма. Мы ахоўваем толькі зьнешнія межы краіны, на ўнутраных межах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі нашых памежнікаў няма, бо ў нас празрыстая мяжа з Расеяй. Тое, што расейскія памежнікі не прапускаюць грамадзянаў Эўразьвязу, гэта іх права.

Я пакуль не чытаў і ня чуў афіцыйнага камэнтару Памежнай службы ФСБ Расеі. А тое, што распавядаюць асобныя грамадзяне Польшчы, трэба правяраць. Ёсьць агульныя правілы ўезду ў Расею і Беларусь; калі візавы рэжым, у замежнага грамадзяніна павінна быць віза той краіны, куды ён едзе, і транзытная віза той краіны, празь якую ён едзе да месца прызначэньня. Ёсьць пэўны парадак міграцыйнага кантролю, і беларускія памежнікі яго выконваюць. Што да дзеяньняў расейскіх калегаў ці чутак, я не магу іх камэнтаваць».

Ад верасьня на беларуска-расейскім пункце пропуску «Рэдзькі» — «Краснае» («Красная Горка») разьмешчаным на трасе рэгіёне Берасьце — Масква пад Смаленскам, расейскія памежнікі перасталі пускаць у Расею грамадзян ЭЗ, якія ехалі на асабістых аўтамабілях. Пра гэта паведамлялі асобныя грамадзяне Польшчы.

Памежная служба ФСБ Расеі матывавала гэта тым, што на мяжы Расеі і Беларусі не існуе міжнародных пунктаў пропуску, празь якія маглі б уяжджаць замежныя грамадзяне, а рэжым спрошчанага пропуску дзейнічае толькі для грамадзян Беларусі і Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG