Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане пройдзе канфэрэнцыя пра Беларусь для дзелавых колаў


24 кастрычніка ў Лёндане пройдзе канфэрэнцыя пра Беларусь, якую арганізуюць дзелавой партал Emerging Europe і Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця.

Пра гэта паведамляе сайт прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі.

Канфэрэнцыя пройдзе ў рамках праекту Emerging Europe, мэта якога — «прыцягнуць увагу амэрыканскай і эўрапейскай бізнэс-супольнасьцяў да пераваг супрацоўніцтва зь беларускімі кампаніямі».

Канфэрэнцыя ў Лёндане арыентаваная на дзелавую аўдыторыю — прадстаўнікоў бізнэсу і органаў дзяржкіраваньня ЭЗ, Брытаніі і Беларусі, кіраўнікоў кампаній зь фінансавых, гандлёвых і інвэстыцыйных сфэраў, аналітыкаў і вядучыя СМІ.

Парадак дня прадугледжвае вітальнае слова міністра эканомікі Беларусі, выступы кіраўніка беларускага аддзяленьня ЭБРР Франсіса Дэлэя і прадстаўніка Эўракамісіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG