Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская авіяцыя аднавіла бамбаваньне Алепа


У Сырыі расейскія ваенныя самалёты аднавілі бамбаваньне занятых паўстанцамі ўсходніх раёнаў гораду Алепа, пасьля некалькіх дзён адноснага зацішша.

Сырыйская група маніторынгу правоў чалавека, якая базуецца ў Лёндане паведаміла, што прынамсі восем чалавек былі забітыя ў раёнах Бустан аль-Каср і Фардас ў абложаным Алепа, дзе ў пастцы застаюцца каля 250 тысяч чалавек.

Кіраўнік групы маніторынгу паведаміў, што гэта самае інтэнсіўнае бамбаваньне, што адбылося пасьля таго, як сырыйскі рэжым абяцаў скараціць колькасьць авіяналётаў.

Падчас бамбаваньня ў Алепа 11 кастрычніка 2016 году
Падчас бамбаваньня ў Алепа 11 кастрычніка 2016 году

5 кастрычніка прадстаўнікі ўзброеных сіл прэзыдэнта Сырыі Башара Асада заявілі, што скароцяць бамбардзіроўкі ўсходняга Алепа і заклікалі цывільнае насельніцтва дыстанцыявацца ад ваяўнікоў. Пры падтрымцы расейскіх паветраных удараў сырыйскія ўрадавыя сілы прасунуліся ў раёны, якія ўтрымліваюць паўстанцы.

Сырыйскія праваабаронцы паведамляюць, што па меншай меры 290 чалавек, у асноўным мірных грамадзян, былі забітыя ўрадавымі або расейскімі паветранымі ўдарамі пасьля 22 верасьня, калі пачалася апэрацыя з мэтай вярнуць Алепа – другі па велічыні горад у Сырыі – пад урадавы кантроль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG