Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Міжнародная амністыя»: Іранскую дзяўчыну, якую асудзілі несправядлівым судом, могуць павесіць у найбліжэйшыя дні


Зэйнаб Сэкаанванд
Зэйнаб Сэкаанванд

Праваабаронцы заяўляюць, што іранская дзяўчына, якую аддалі замуж у 15 гадоў і абвінавацілі ў забойстве мужа, можа быць пакараная сьмерцю ў найбліжэйшыя дні.

Зэйнаб Сэкаанванд, якой цяпер 22 гады, была арыштаваная ў 17-гадовым узросьце і асуджаная за забойства свайго мужа ў судзе, які праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» называе вельмі несправядлівым. Паводле праваабаронцаў, дзяўчыну шмат дзён катавалі пасьля арышту і не дапускалі да яе адваката.

Сэкаанванд «прызналася», што забіла мужа, бо ён сыстэматычна зьбіваў яе. Аднак на судзе яна адмовілася ад ранейшых паказаньняў і заявіла, што ў сьмерці мужа вінаваты ягоны брат, які неаднаразова гвалціў яе, а пазьней абяцаў памілаваць, калі яна возьме на сябе адказнасьць за забойства. Паводле ісламскага закону, сваякі ахвяры маюць права дараваць злачынцы і прыняць наўзамен фінансавую кампэнсацыю.

У зьняволеньні Сэкаанванд пабралася новым шлюбам і зацяжарала, атрымаўшы адтэрміноўку ў выкананьні прысуду. Але днямі яна нарадзіла мёртвае дзіця. У сёньняшняй заяве «Міжнародна амністыя» адзначае, што Сэкаанванд могуць павесіць ужо 13 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG