Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія сацыял-дэмакраты назвалі «асабістым меркаваньнем» зьняцьце табу на кантакты бундэстагу з Палатай прадстаўнікоў


Заява дэпутата бундэстага ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Утэ Фінк-Крэмэр, якая наведала Менск, аб зьняцьці табу на афіцыйныя кантакты нямецкага і беларускага парлямэнтаў зьяўляецца яе асабістым меркаваньнем, паведамілі БелаПАН у прэс-службе фракцыі СДПН.

З 4 па 6 кастрычніка ў Менску знаходзіліся прадстаўнікі нямецка-беларускай парлямэнцкай групы дружбы — яе кіраўнік Олівэр Качмарак і дэпутат Утэ Фінке-Крэмер (абодва — СДПН). Яны сустрэліся зь беларускімі чыноўнікамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.

У інтэрвію парталу tut.by Фінке-Крэмэр заявіла, што нельга ставіцца да беларускага парлямэнта крытычней, чым да расейскага, кітайскага або азэрбайджанскага. З усімі з гэтых органаў у бундэстага афіцыйныя кантакты ёсьць. «Можна сказаць, што табу на такія кантакты зьнятае і ў дачыненьні да парлямэнта Беларусі», — сказала яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG