Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяне ЭЗ больш ня могуць уехаць у Расею празь Беларусь


Расея зьмяніла правілы ўезду для грамадзян Эўразьвязу, якія ўяжджаюць на тэрыторыю РФ на аўтамабілі празь беларускую мяжу.

Ад верасьня на беларуска-расейскім пункце пропуску "Рэдзькі" -"Чырвонае" ( "Чырвоная горка") разьмешчаным на трасе рэгіёне Берасьце - Масква пад Смаленскам, расейскія памежнікі перасталі пускаць у Расею грамадзян ЭЗ, якія ехалі на асабістых аўтамабілях. Памежная служба ФСБ Расеі матывавала гэта тым, што на мяжы Расеі і Беларусі не існуе міжнародных пунктаў пропуску, празь якія маглі б уяжджаць замежныя грамадзяне, а рэжым спрошчанага пропуску дзейнічае толькі для грамадзян Беларусі і Расеі.

Да кастрычніка стала зразумела, што расейскі бок прыняў прынцыповае рашэньне не пускаць у Расею празь Беларусь грамадзян ЭЗ. Менавіта так тлумачаць свае паводзіны расейскія памежнікі. Паводле іх словаў, гэта не дадатковая мера, новых нарматыўных дакумэнтаў няма — расейскае заканадаўства ўжо даўно загадвае перасякаць мяжу ў міжнародных пунктах пропуску.

За перасячэньне мяжы з Расеяй праз «няправільны» пункт пропуску можа пагражаць штраф да 100 эўра.

Дзяжурны афіцэр у галоўным офісе памежнай службы ФСБ Расеі ў Маскве на запыт Deutsche Welle удакладніў, што грамадзяне ЭЗ, якія едуць у Расею цягнікамі альбо рэйсавымі аўтобусамі, нават пры наяўнасьці віз таксама павінны паклапаціцца аб тым, каб у іх дакумэнтах быў штамп, які пацьвярджае легальнае перасячэньне мяжы з Расеяй. Іх уезд празь Беларусь будзе лічыцца парушэньнем правілаў, за што прадугледжаны штраф ад 29 да 100 эўра і вяртаньне, заявіў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG