Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісар па правах чалавека скасаваў візыт у Расею празь «непрымальныя ўмовы»


Нілс Муйжніекс

Нілс Муйжніекс

Камісар Рады Эўропы па правах чалавека Нілс Муйжніекс адмовіўся ад візыту ў Расею, заплянаванага на сёлетні кастрычнік.

Прычынай адмены сталі «непрымальныя ўмовы, прапанаваныя ўладамі Расейскай Фэдэрацыі», гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на сайце Рады Эўропы.

Нілс Муйжніекс сьцьвярджае, што расейскія ўлады вылучылі ўмову — абмежаваць візыт 48 гадзінамі і наведваньнем толькі Масквы. Пры гэтым, як адзначае камісар Рады Эўропы, пры наведваньні іншых краін у яго ёсьць магчымасьць сустракацца ня толькі з уладамі, але і з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, а таксама наведваць месцы магчымых парушэньняў правоў чалавека, у тым ліку за межамі сталіцы. Выкананьне вылучаных расейскімі ўладамі ўмоваў, на думку Муйжніекса, зрабіла б візіт «неэфэктыўным» з пункту гледжаньня абароны правоў чалавека ў Расеі.

Камісар адзначыў, што адмена візыту не азначае, што яго ведамства спыніць сачыць за сытуацыяй з выкананьнем правоў чалавека ў Расеі.

XS
SM
MD
LG