Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алянд: «У кожны момант гатовы сустрэцца з Пуцінам»


Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд у аўторак, 11 кастрычніка, заявіў, што «гатовы ў любы момант сустрэцца» з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуцінам — пры ўмове, што гэтая сустрэча дапамагла б усталяваньню міру, у прыватнасьці ў Сырыі.

У той жа час у Крамлі заявілі, што Пуцін будзе гатовы наведаць Парыж, «у той час, калі гэта будзе зручна для прэзыдэнта Алянда». Пра гэта паведамляе Міжнароднае францускае радыё.

«Дыялёг з Расеяй патрэбны, але ён павінен быць жорсткім і шчырым», — дадаў прэзыдэнт Францыі, падкрэсьліўшы, што паміж Парыжам і Масквой «сурʼёзныя рознагалосьсі» ў пытаньні Сырыі.

Раней у аўторак Елісейскі палац паведаміў, што ў Крамлі заявілі пра жаданьне перанесьці візыт Уладзіміра Пуціна ў Парыж, першапачаткова намечаны на 19 кастрычніка.

У адміністрацыі прэзыдэнта Францыі паведамілі, што паміж Елісейскім палацам і Крамлём адбыліся перамовы, падчас якіх францускі бок прапанаваў правесьці ў Парыжы двухбаковую працоўную сустрэчу лідэраў краін па сырыйскім пытаньні пры ўмове, што Франсуа Алянд ня будзе ўдзельнічаць у іншых мерапрыемствах. У адказ у Крамлі заявілі, што жадаюць адкласьці візыт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG