Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь наведае польскі віцэ-прэмʼер


Прыезд Матэвуша Маравецкага ў Менск чакаецца праз два тыдні.

Беларусь наведае віцэ-прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі. Пра гэта заявіў польскі міністар замежных справаў Вітальд Вашчыкоўскі на брыфінгу пасьля сустрэчы з галавою зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі Ўладзімерам Макеем.

Вашчыкоўскі назваў візыт важным і ўдакладніў, што прыезд Маравецкага ў Менск чакаецца праз два тыдні.

Матэвуша Маравецкага называюць галоўнай асобай у Польшчы, адказнай за эканоміку. Апрача выкананьня абавязкаў віцэ-прэмʼера, ён выконвае функцыю міністра разьвіцьця і фінансаў. Прозьвішча Маравецкага часта гучыць у кантэксьце найбольш верагоднага наступнага прэмʼер-міністра Польшчы.

У студзені-жніўні абʼём тавараабароту паміж Беларусьсю і Польшчай вырас на амаль 11% і склаў 1 млрд 381,3 млн даляраў. Ужо цяпер у Польшчы прысутнічаюць 17 прадстаўніцтваў розных беларускіх прадпрыемстваў, у Беларусі — 350 прадпрыемстваў з польскім капіталам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG