Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нурсултан Назарбаеў захварэў: афіцыйна паведамляецца пра прастуду


Афіцыйны сайт прэзыдэнта Казахстану паведаміў пра «прастуднае захворваньне» Нурсултана Назарбаева і пра тое, што казахскі лідэр знаходзіцца на лячэньні. Паведамленьне пра хваробу і лячэньне Назарбаева на афіцыйным сайце адміністрацыі прэзыдэнта публікуецца ўпершыню.

За дзень да гэтага паведамленьня прэс-служба інфармавала, што Назарбаеў правёў тэлефонную гутарку з выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Ўзбэкістану Шаўкатам Мірзіяевым і ўдзельнічаў у цырымоніі прыняцьця даверчых лістоў ад амбасадараў замежных дзяржаў.

Паводле СМІ, Назарбаеў павінен быў у чацьвер, 13 верасьня, накіравацца з афіцыйным візытам у Армэнію.

Назарбаеў — адзін з палітычных доўгажыхароў. Ён знаходзіцца ва ўладзе са сьнежня 1991 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG