Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін адмовіўся ад візыту ў Парыж


Франсуа Алянд і Ўладзімір Пуцін

Франсуа Алянд і Ўладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін не паедзе ў Парыж, дзе павінна была адбыцца яго сустрэча з францускім лідэрам Франсуа Аляндам.

Паводле паведамленьня Reuters, францускі бок заявіў, што на сустрэчы прэзыдэнтаў будзе абмяркоўвацца толькі Сырыя; астатнія тэмы закранацца ня будуць. Пасьля гэтага Масква прыняла рашэньне адкласьці візыт.

Візыт Пуціна ў Парыж быў заплянаваны на 19 кастрычніка. Першапачаткова меркавалася, што Пуцін абмяркуе з Аляндам, акрамя Сырыі, і сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны. Пуцін таксама меў намер адкрыць новы праваслаўны сабор у Парыжы і наведаць выставу расейскага мастацтва.

Напярэдадні ў перадачы францускага радыё RFI Алянд паставіў пад пытаньне сустрэчу з Пуціным у Парыжы.

«Я задаў сабе пытаньне: ці карысна гэта (сустракацца з Уладзімерам Пуціным), ці трэба гэта? Ці можа быць зроблены ціск? Ці можам мы яшчэ зрабіць так, каб ён (Уладзімер Пуцін) спыніў тое, што ён робіць сумесна з сырыйскім рэжымам, каб ён спыніў падтрымліваць ваенна-паветраныя сілы рэжыму, якія скідаюць бомбы на насельніцтва Алепа?» — сказаў прэзыдэнт Францыі. «Калі я прыму яго, я скажу, што гэта непрымальна», — працягнуў Алянд.

XS
SM
MD
LG