Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як лёгка быць...


Чарлз Мілз, «Мужчына шпацыруе ў лясным краявідзе»

Чарлз Мілз, «Мужчына шпацыруе ў лясным краявідзе»

Як лёгка быць самотным паэтам! Загарнуцца з галавою ў швэдар, пад самыя вушы (менавіта, каб не расплёскаць уласнае сьвятло), і ісьці куды вочы глядзяць (да сваёй любімай лаўкі).

Як цяжка быць самотным паэтам! Бо званьне Паэта абавязвае яшчэ і складаць вершы. І вось, паставіўшы да абеду працяжнік, а пасьля абеду закрэсьліўшы яго, ты зноў ідзеш шпацыраваць па месцах свайго бясслаўя.

Як нудна быць самотным паэтам, калі вакол усе вяселяцца, калі красавік раздражняе сваімі ўсьмешкамі і цеплынёй... і нечым яшчэ няўлоўным...

Як лёгка быць самотным паэтам, калі вакол так шмат самотных паэтак!

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG