Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шостая палата, дзень першы. Анлайн

Палата прадстаўнікоў шостага скліканьня пачынае працу 11 кастрычніка.


Коратка

Палата прадстаўнікоў шостага скліканьня пачала працу 11 кастрычніка. У гэтым скліканьні ёсьць па адной прадстаўніцы апазыцыйнай партыі і незалежнага Таварыства беларускай мовы, сьпявачка, амбасадар, па 20 вэртыкальшчыкаў і гаспадарнікаў, 8 мэдыкаў, 2 спартоўцы. Апазыцыя зьявілася ў Палаце ўпершыню за 12 гадоў.

Свабода вядзе твітэр-трансьляцыю першага пасяджэньня шостай Палаты.

14:02 11.10.2016

Паседжаньне скончылася. Наступнае — 13 кастрычніка.

14:00 11.10.2016

У камісіі па заканадаўстве пажадаў працаваць 1 дэпутат, у міжнароднай — 14

Ідзе папярэдні запіс. У кожнай камісіі будзе ад 5 да 13 чалавек. Дэпутаты будуць пісаць заявы на імя старшыні. Пастаянная камісія па заканадаўстве — пажадаў працаваць 1 дэпутат. Камісія па дзяржбудаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнце — 10 дэпутатаў. Камісія па нацыянальнай бясьпецы — запісалася 7 дэпутатаў. Камісія па эканамічнай палітыцы — 8 дэпутатаў. Камісія па бюджэце і фінансах — 4 дэпутаты. Камісія па аграрнай палітыцы — 3. Камісія па экалёгіі, прыродакарыстаньні і Чарнобылі — 8 дэпутатаў. Камісія па правах чалавека, міжнацыянальных адносінах і СМІ — 4. Камісія па адукацыі, навуцы, культуры — 16 чалавек. Камісія па працы і сацыяльных пытаньнях — 5 чалавек. Камісія па ахове здароўя, сямейнай палітыцы, спорце — 12 чалавек. Камісія па прамысловасьці, транспарце і сувязі — 11 чалавек. Камісія па жыльлёвым будаўніцтве — 6. Камісія па міжнародных справах — 14 чалавек.

13:49 11.10.2016

На парадку дня віцэ-сьпікеры і камісіі

Намесьніка старшыні парлямэнту і старшыняў сталых камісіяў абяруць 13 кастрычніка. Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка.

Сёньня дэпутаты павінны вызначыць колькасьць камісіяў і сфэры дзейнасьці, якімі будуць займацца гэтыя камісіі. Старшыня Палаты прапанаваў, каб у шостым скліканьні, як і ў папярэднім, было 14 пастаянных камісіяў. З гэтым дэпутацкі корпус пагадзіўся.

Пасьля зацьверджаньня назваў камісіяў дэпутаты паведамяць сакратарыяту, у якой з 14 камісіяў яны хочуць працаваць. Канчатковае рашэньне аб пэрсанальным складзе кожнай камісіі будзе прынятае 13 кастрычніка.

13:28 11.10.2016

Канапацкая галасавала супраць абраньня Андрэйчанкі

Ганна Канапацкая пацьвердзіла Свабодзе, што яна галасавала супраць. У яе была адмысловая асадка. І яна сама была ў падліковай камісіі. Прызналася, што не чакала такога адзінадушша. «Сум», — сказала Ганна Канапацкая пра пачатак першага паседжаньня парлямэнту.

Ганна Канапацкая

Ганна Канапацкая

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG