Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля маскоўскага музэю ГУЛАГу камуністы павесілі пудзіла Салжаніцына


Пісьменьнік Аляксандар Салжаніцын, архіўнае фота
Пісьменьнік Аляксандар Салжаніцын, архіўнае фота

Актывісты расейскага «Рэвалюцыйнага камуністычнага саюзу моладзі» ўвечары 8 кастрычніка павесілі перад уваходам у Музэй гісторыі ГУЛАГу пудзіла з партрэтам «здрадніка Салжаніцына», перадае тэлеканал «Дождь».

Па словах прэс-сакратаркі музэю Ганны Рапейкі, два маладыя чалавекі падбеглі да тэрыторыі музэю і павесілі на плоце пудзіла, затым уцяклі. Кіраўніцтва музэю ня стала зьвяртацца ў паліцыю.

Аляксандар Салжаніцын — расейскі (савецкі) пісьменьнік, дысыдэнт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры (1970). Найбольш вядомы гісторыка-дакумэнтальным дасьледаваньнем ленінскіх і сталінскіх рэпрэсіяў «Архіпэляг ГУЛАГ», раманамі «У крузе першым» і «Чырвонае кола», шэрагам аповесьцяў і апавяданьняў, у ліку якіх «Адзін дзень Івана Дзянісавіча».

ГУЛАГ — падразьдзяленьне НКВД СССР (таксама міністэрстваў унутраных справаў і юстыцыі), якое кіравала дзейнасьцю працоўных лягераў. У розны час з 1934-га да 1953 году ва ўстановах ГУЛАГ было 1-2,5 млн вязьняў (у тым ліку дзясяткі тысяч беларусаў), зь якіх на год паміралі дзясяткі ці сотні тысячаў. Вязьні цярпелі катаваньні і голад, эфэктыўнасьць іх працы ставіцца пад вялікі сумнеў. Пасьля сьмерці Сталіна ў 1953-м амніставалі толькі палову вязьняў ГУЛАГу, к 1956-му ў сыстэме ГУЛАГ заставаўся мільён чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG