Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея І Турэччына падпісалі пагадненьне аб праекце газаправоду «Турэцкая плынь»


Дакумэнт быў падпісаны міністрамі энэргетыкі дзьвюх краін па выніках перамоваў прэзыдэнтаў Расеі і Турэччыны Ўладзіміра Пуціна І Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Кіраўнік канцэрну «Газпром» Аляксей Мілер раней паведаміў, што пагадненьне прадугледжвае будаўніцтва дзьвюх ветак магістральнага трубаправоду па дне Чорнага мора. Паводле Мілера, дзьве ніткі павінны быць пабудаваныя ды сьнежня 2019 году.

Пасьля таго, як у 2014 годзе Расея адмовілася ад будаўніцтва газаправоду «Паўднёвы паток» з-за патрабаваньняў ЭЗ, які настойваў на адпаведнасьці газаправоду так званаму трэцяму энэргапакету, было вырашана пачаць рэалізацыю альтэрнатыўнага праекту — «Турэцкая плынь». Аднак пасьля перамовы па праекце былі прыпыненыя, у тым ліку з-за крызысу ў двухбаковых адносінах.

XS
SM
MD
LG