Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборная Беларусі ізноў не змагла перагуляць Люксэмбург. Фота, відэа


Зборная Беларусі ў хатняй гульні на «Барысаў-Арэне» згуляла ўнічыю зь Люксэмбургам. Гэта чацьвёртая нічыя ў гісторыі супрацьстаяньня дзьвюх зборных.

Выніковы лік гульні 1:1. На 80-й хвіліне лік адкрыў Павал Савіцкі. Але ўжо празь 5 хвілінаў зборная Люксэмбургу зраўняла лік.

Гэта дзявятая гульня паміж зборнымі Беларусі і Люксэмбургу. Беларусы перамагалі чатыры разы, чатыры разы гулялі ўнічыю і адзін раз, у 2007 годзе, зазналі паразу.

Сёньня на полі «Барысаў-Арэны» нацыянальная зборная Беларусі праводзіцла трэці кваліфікацыйны матч чэмпіянату сьвету па футболе 2018 году. Такім чынам, Беларусь сёньня мае два пункты і займае перадапошняе месца ў сваёй групе.

XS
SM
MD
LG